16.03.2018 / 15:12

Урачыстае адкрыццё шыльды ў гонар БНР адбудзецца 23 сакавіка 7

Урачыстае адкрыццё шыльды ў гонар абвяшчэння незалежнасці БНР адбудзецца ў наступную пятніцу, 23 сакавіка, ад 13.00 да 14.00 па адрасе Валадарскага, 9.

Чакаюцца выступы вядомых асобаў і музыкаў, паведаміў у сваім фэйсбуку Глеб Лабадзенка — ініцыятар усталявання шыльды.

Нагадаем, што ў гэтым будынку 100 гадоў таму ў ноч з 24 на 25 сакавіка была абвешчана незалежнасць БНР.

Беларусы сабралі 6000 рублёў на бронзавую дошку да 100-годдзя БНР за тры гадзіны

1
Лапух / Адказаць
16.03.2018 / 15:24
А галоўны гісторык краіны з хлопчыкам, святкуе сваю НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ 3 ліпеня.
І яму по-фіг хоць якія гістарычныя падзеі гэтага дня, звязаныя з незалежнасцю.
З абсурдам у квадраце павінны разбірацца псіхіатры.
1
З...лы беларус / Адказаць
16.03.2018 / 15:26
Слава мужным самаахвярным продкам, якія абвясьцілі Незалежную Беларусь (БНР) і суайчыннікам,якія зьбераглі і зьберагюць памяць аб Беларусах !
0
ten / Адказаць
16.03.2018 / 16:24
Чакаюцца выступы вядомых асобаў і музыкаў (ну, вы зразумелі? ;) ).

Лявон Вольский?
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру