16.03.2018 / 15:42

Ва Узбекістане падрыхтавалі закон пра абмежаванне колькасці гасцей на вяселлях і пахаваннях 3

Сенат Узбекістана апублікаваў для абмеркавання праект пастановы, які рэгламентуе парадак правядзення сямейных мерапрыемстваў. Дакумент агаворвае, у прыватнасці, колькасць гасцей, якіх можна запрашаць на плоў, перадае інфармацыйнае агенцтва «Фергана».

У праекце адзначаецца, што ў апошнія гады сямейныя цырымоніі адрозніваюцца празмернасцю і марнатраўствам, грэбуюць нацыянальнымі традыцыямі і патрабуюць празмерных выдаткаў. Гэта, у сваю чаргу, адбіваецца на фінансавым стане маладых сем'яў і прыводзіць да разводаў. Акрамя таго, замест выхавання ў моладзі пахвальных якасцяў няправільна праведзеныя сямейныя ўрачыстасці «прыводзяць да заганаў, такіх як хвальба і раскоша», гаворыцца ў дакуменце.

Заканадаўцы прапаноўваюць увесці грамадскі кантроль за сямейнымі мерапрыемствамі і зацвердзіць палажэнне, згодна з якім, вяселлі і іншыя ўрачыстасці дазваляецца праводзіць у перыяд з 10:00 да 23:00. «Працяг сямейных мерапрыемстваў пасля 23:00 не дапускаецца», — падкрэсліваецца ў дакуменце.

Даваць плоў (ош), згодна з прапанаваным правілам, можна будзе з 12:00 да 15:00. Колькасць гасцей на вяселлях і ўрачыстасцях прапануецца абмежаваць 150, на плоў — 200. На жалобных цырымоніях (за выключэннем плову) колькасць удзельнікаў не абмяжоўваецца.

Для вясельных цырымоній — рэгістрацыі шлюбу і прыбыцця ў вясельную залу — дазваляецца выкарыстоўваць не больш за два легкавыя аўтамабілі. Платныя транспартныя паслугі могуць аказваць толькі ліцэнзаваныя перавозчыкі.

Чыноўнікі і кіраўнікі ўсіх узроўняў павінны ўласнымі сямейнымі мерапрыемствамі падаваць прыклад і ўзор маладым сем'ям, адзначаецца ў дакуменце.

Спробы абмежаваць размах вясельных і іншых урачыстасцяў у Узбекістане робяцца з часоў прэзідэнта Іслама Карымава, які ў 1998 і 2008 гадах выдаў два ўказы, якія абмяжоўваюць «пампезнасць і празмерную марнатраўнасць» пры правядзенні цырымоній. Асаблівых вынікаў гэтыя меры не прынеслі, але цяпер за барацьбу з раскошай узяўся прэзідэнт Шаўкат Мірыёеў. У жніўні 2017 года падчас візіту ў Ташкенцкую вобласць ён заклікаў чыноўнікаў прыняць меры да ўпарадкавання вясельных урачыстасцяў, а 5 сакавіка 2018 забараніў ім наведваць вясельныя ўрачыстасці і дні нараджэння, заявіўшы, што яны жывуць «раскошным» жыццём, а святы з іх удзелам спрыяюць карупцыі.

0
Муха Цэ-Цэ / Адказаць
16.03.2018 / 16:09
У iх многа,у нас мала . Баяу-наменклатуру   там  вельмi  пажадана ублажаць на вяселi:потым залiчыцца. 
0
Дед Мороз / Адказаць
16.03.2018 / 18:21
Мда... разве конкурс на наиболее глупый закон начался?!
0
Centurion / Адказаць
16.03.2018 / 20:01
Яшчэ абмяжуюць колькасьць бухла на кожную пысу, а таксама памер калыму.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру