16.03.2018 / 15:57

У Баранавічах улады дазволілі правядзенне 25 Сакавіка 5

Баранавіцкія ўлады дазволілі на 25 сакавіка мітынг і святочны канцэрт у парку ў цэнтры горада. Але гарвыканкам не адмовіўся ад аплаты камунальных службаў, медыкаў і міліцыі, таму правядзенне свята пад пытаннем праз адсутнасць сродкаў у арганізатараў.

«6 сакавіка ў Баранавічах я ад імя грамадскага аб’яднання «Рух «За свабоду» падаў у выканкам заяву аб правядзенні масавага мерапрыемства — мітынгу і канцэрту, прысвечаных 100-годдзю абвяшчэння БНР», — распавёў сайту руху брэсцкі абласны каардынатар Руху «За Свабоду» Юрый Казакевіч.

Па ягоных словах, у праграме свята таксама будуць выступы гісторыка, паэтаў, выстава-продаж вырабаў рамеснікаў, фотазона, гістарычныя рэканструкцыі, зоны актыўнасці недзяржаўных грамадскіх арганізацый, выстава гістарычных фотаздымкаў горада і іншае.

Мітынг і фестываль запланаваны 25 сакавіка ў Маладым парку, з 12 да 16 гадзін. Таксама ў 15 гадзінаў у актавай зале Музычнай школы па адрасе вул. Горкага, д. 20 будзе праведзены ўрачысты сход, арганізаваны Баранавіцкім ТБМ.

0
Дзядьзька ў Вiльнi / Адказаць
16.03.2018 / 16:21
Дзякуй за iнфармацыю! Паеду!
1
M&M / Адказаць
16.03.2018 / 17:53
Во-первых Юрий сам не бедный, ездит на дорогом автомобиле. Во-вторых для чего тогда создано их движение? Неужели и там казна пуста? В-третьих можно запустить сбор денег в интернете под конкретную программу(как это было сделано в Минске). В-четвёртых можно сделать специальный сбор с ИП, кто 25 будет в парке и рядом с парком заниматься реализацией продукции. В-пятых можно попросить маленький кусочек финансов из 90 миллионного($) городского бюджета, на культуру и пропаганду же есть деньги.
Очень поздно начали организовывать, многие уже настроились ехать в Минск. Хотя если всё оперативно сделать, то тысячи 2-3 людей придёт.  
0
Люстэрка / Адказаць
16.03.2018 / 18:24
НН, зрабіце мапу святкавання стагоддзя БНР, каб людзі ў рэгіёнах ведалі, куды ім бліжэй будзе даехаць на свята.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру