16.03.2018 / 16:32

Новы кіраўнік МУС Нямеччыны: Ісламу ў краіне не месца 32

Новы міністр унутраных спраў Германіі Хорст Зеехофер заявіў, што, на яго думку, «ісламу не месца» ў краіне. Падобная пазіцыя рэзка супярэчыць палітыцы канцлера Германіі Ангелы Меркель.

Зеехофер, які толькі нядаўна заняў пасаду кіраўніка МУС ў новым кааліцыйным ўрадзе, ужо даўно актыўна крытыкуе палітыку Меркель у дачыненні да бежанцаў і цяпер прадставіў сваё бачанне таго, як вырашыць праблему.

Яго словы можна разглядаць як спробу адыграць частку галасоў выбаршчыкаў, якія на парламенцкіх выбарах падтрымалі ультраправую партыю «Альтэрнатыва для Германіі» (AfD).

У 2015 годзе, калі пачалі расці антымігранцкія настроі, Меркель заявіла, што, на яе думку, іслам — частка Германіі, паўтараючы словы былога прэзідэнта Крысціяна Вульфа.

У сваім інтэрв'ю для газеты Bild Зеехофер сказаў, што Германію сфармавала хрысціянства і што краіна не павінна адмаўляцца ад сваіх традыцый.

5
DVD / Адказаць
16.03.2018 / 16:46
Гэта падпорка палітыкі Меркель спрабуе выратаваць свой ХСС напярэдадні хуткіх зямельных выбараў у Баварыі. Але, як кажуць, сабакі брэшуць, вецер носе, а ціхая ісламізацыя ідзе далей.
3
студент / Адказаць
16.03.2018 / 16:57
ну вот,есть же разумные люди и в Германии...
а то здесь постоянно стоял вой про то что Меркель альтернативы нет :)

2
опт / Адказаць
16.03.2018 / 17:00
Голос вопиющего в пустыне радикального левацкого либерализма!
Паказаць усе каментары/ 32 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру