16.03.2018 / 17:17

У інтэрнэце з'явілася ВІДЭА, на якім «засвяціўся» меркаваны iPhone SE 2, які Apple яшчэ не прэзентавала

У 2018 годзе кампанія Apple, як мяркуюць аналітыкі, прадставіць тры новыя iPhone. Сярод іх мае быць і новая версія iPhone SE — магутнага, але маленькага і адносна таннага смартфона. Кітайскі сайт Macotakara, які публікуе розныя ўцечкі, размясціў відэа, якое, як сцвярджаюць аўтары, дэманструе iPhone SE новага пакалення.

Паказаны смартфон вельмі нагадвае iPhone X: у ім таксама ўсталявана функцыя Face ID і падвойная камера з вертыкальнай арыентацыяй. Корпус меркаванага iPhone SE 2 мае металічныя плоскія бакі, якімі адрозніваецца і першае пакаленне SE.

Варта ўлічваць, што на відэа можа быць паказаная ўмела сабраная падробка. Але ў гэтага рэсурсу добрая рэпутацыя: раней ён паспяхова прадказаў, што Apple адмовіцца ад 3,5-міліметровага раздыма для навушнікаў, таму прадстаўлены смартфон можа аказацца рэальнай мадэллю.

Аб планах абнаўлення лінейкі SE неаднаразова паведамляла некалькі аналітычных кампаній.

nn.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру