16.03.2018 / 16:49

Савецкія партызаны, Клецкая бітва 1506-га, гродзенскі слоўнік — выдавецкія навінкі Arche 15

Рэдакцыя часопіса Arche прэзентуе шэраг новых гістарычных выданняў, якія нядаўна выйшлі з друку.

Богдан Мусял — Савецкія партызаны ў 1941—1944 гг. Міфы і рэчаіснасць 

У гэтай працы на прыкладзе Беларусі шырока даследуецца гісторыя савецкага партызанскага руху ў час Другой сусветнай вайны. Робіцца гэта на аснове крыніц з беларускіх, расійскіх, нямецкіх, а таксама часткова польскіх і літоўскіх архіваў, якія да гэтага часу не былі ўведзеныя ў шырокі навуковы ўжытак.

У кнізе храналагічна рэканструюецца развіццё савецкага партызанскага руху ў Беларусі ад яго пачатку летам 1941 г. да роспуску летам 1944 г., а таксама аналізуюцца яго сацыяльна-гістарычныя ды этнічныя аспекты. Акрамя пытанняў, на якіх традыцыйна акцэнтуюць увагу беларускія даследчыкі, аўтар кнігі не абыходзіць увагай і тыя праблемы, якія традыцыйна лічацца на постсавецкай прасторы «нязручнымі».

Выданне прызначана для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Другой сусветнай вайны.

Уладзімір Канановіч — Рыцар на полі бітвы: Клецк, жнівень 1506 года 

У кнізе рэканструюецца ход і характар бітвы пад Клецкам 1506 г., якая была адной з найбольш важных і знакамітых у вайсковай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Гэтая падзея разглядаецца на фоне агульнага ваенна-палітычнага становішча ва Усходняй Еўропе на мяжы XV—XVI стст.

Даследаванне праведзена з выкарыстаннем метаду гістарычнай антрапалогіі: адзін з яго раздзелаў уяўляе сабой палітычную біяграфію галоўнага героя бітвы пад Клецкам Міхаіла Глінскага, не абмінутыя таксама ўвагай і іншыя найбольш яркія палітычныя постаці тагачаснай дзяржавы Ягелонаў.

Акрамя таго, аналізуецца гісторыя стварэння памяці пра Клецкую бітву 1506 г.: складванне вобразу бітвы, а таксама яе галоўнага героя, у свядомасці сучаснікаў і нашчадкаў, а таксама трансфармацыя гэтага вобразу на працягу стагоддзяў.

Таццяна Сцяшковіч — Слоўнік Гродзенскай вобласці

Слоўнік раскрывае лексічнае і фразеалагічнае багацце Гродзеншчыны. Першае выданне было надрукавана ў 1983 годзе накладам 600 асобнікаў.

Адна з каштоўнасцяў працы — у дакладным адлюстраванні фанетычных, марфалагічных і сінтаксічных асаблівасцяў мясцовага маўлення. У папраўленым выданні галоўным заданнем было запісаць ілюстрацыйны матэрыял спрошчана, набліжана да арфаграфічнага пісьма.

Праца разлічаная не толькі на мовазнаўцаў. Разгарніце слоўнік — і з вамі загавораць жыхары Гродзеншчыны, паўстане беларуская вёска з тагачасным побытам ды рэаліямі. Ідэя зрабіць слоўнік зручнейшым у выкарыстанні і тым сама даць яму другое жыццё належыць беларускаму мовазнаўцу Змітру Саўку, які, на вялікі жаль, не паспеў падрыхтаваць да друку гэтае працы. У папраўленым варыянце да загалоўнага слова, запісанага ў літаратурнай форме, у дужках падаецца спрошчаная транскрыпцыя мясцовага вымаўлення. Удакладненыя тлумачэнні загалоўнага слова або яго літаратурныя адпаведнікі. Галоўныя змены зазнаў ілюстрацыйны матэрыял: цяпер ён запісаны спрошчанаю фанетычнаю транскрыпцыяй. 

Arche № 5 (155) — 2017. Старонкі ваеннай гісторыі. Акупацыйная палітыка, савецкая партызанка і мясцовая калабарацыя

Тэматычны нумар Arche працягвае традыцыю ваенных выпускаў, прысьвечаных тым аспэктам гісторыі апошняй акупацыі Беларусі, якія былі невядомыя, забытыя або нават адмыслова выкрасьленыя з калектыўнай памяці.

Крысьціян Герлах на аснове рэальных фактаў піша пра нямецкія пляны калянізацыі Беларусі ў 1941—1944 г., Юры Грыбоўскі — пра нацыянальную актыўнасьць беларусаў на паўднёвым Падляшшы (раён Белай Падляскай) у 1940—1944 гг., якая выявілася ў вострай канкурэнцыі з украінскімі актывістамі за сьвядомасьць тамтэйшага карэннага насельніцтва.

Завяршаецца нумар публікацыяй Кацярыны Кедынг пра прадстаўленьне нямецкай акупацыі, савецкага партызанскага руху і калябарацыі ў музэях Віцебшчыны.

Азнаёміцца з падрабязным зместам выданняў і даведацца, як іх атрымаць, можна на сайце часопіса Arche.

0
Олег1 / Адказаць
16.03.2018 / 17:41
Раньше покупал книги издательства, но пару лет ничего не беру, т.к материал печатается на отвратительного качества бумаге отвратительным шрифтом, что при чтении уже через час болят глаза. Поэтлму как пожелание начните печатать книги на нормальной бумаге и нормальным шрифтом.
1
Кастусь / Адказаць
16.03.2018 / 17:55
Кнігу "Савецкія партызаны, міфы і рэчаістасьць" Багдана Мусяла я чытаў у арыгінале, на польскай мове. Лічу, што яна вельмі карысная. На падставе архіўных дакументаў у ёй распавядаецца пра шматлікія злачынствы савецкіх партызан на тэрэне акупаванай Беларусі.
4
Стас / Адказаць
16.03.2018 / 18:23
Паляк Багдан Мусял лепш напісаў бы пра тое, як з гітлераўцами "ваявалі" паляки. Напрыклад, пра тое, як камандуючы арміяй "Прусія" генерал Домб-Бернацкі пасля нападу гітлераўцаў пераапрануўся ў цывільнае  адзенне і пабег аж да Лондану. Як генерал Руммель, які камандаваў арміяй "Лодзь", пакінуў армію, нават не прызначыўшы нікога на сваё месца,  і збег да Варшавы. Як генерал Фабрыцы адмовіўся прыняць камандаванне арміяй "Малапольска" і збег да Румыніі, а пасля на Блізкі Усход, дзе ціхенька прасядзеў усе ваенный гады. Напісаў бы пра тое, як у вермахце, па падліках прафесара Качмарэка, ваявала не меньш, чым палова мільёна палякаў, што былі грамадзянамі даваеннай Рэчы Паспалітай. Пра тое, што палякі не толькі штурмавалі Монтэ-Касіна, але і абаранялі яго ў складзе таго ж вермахта. Па сведчанні таго ж прафесара Качмарэка на могілках ля Монтэ-Касіно ляжаць родныя браты: адзін на польскіх, другі на нямецкіх. Мог бы напісаць Мусял і пра тое, што ў 1944 годзе ад паўстанцаў і польскіх салдат-касцюшкаўцаў "абаранялі" Варшаву і палякі-гітлераўцы. У Нацыянальным архіве Беларусі ёсць сведчанні пра тое, як палякі-касцюшкаўцы бралі ў палон палякаў-гітлераўцаў і пасля білі ім морды. Хай бы напісаў пра тое, што яўрэяў палякі падчас вайны забілі больш, чым гітлераўцаў. Пра гэта і зараз ча  ад часу ўспамінаюць гісторыкі і нават польская прэса. А так сама пра тое, як Корпус бяспекі Арміі Краёвай падчас паўстання ў Варшаве выстраляў у кантраляваных паўстанцамі раёнах усіх яўрэяў, якім яшчэ ўдавалася заставацца пры жыцці.
Палякам лепш заткнуцца. Сярод беларусаў, памятаем, былі і бобікі-паліцаі, але ў народзе іх таму і празвалі сабакамі, бо абсалютная большасць беларусаў змагалася супраць гітлераўскіх акупантаў.   
    
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру