16.03.2018 / 18:01

Экс-інжынер «Гродна Азот» за хабар асуджаны да 3,5 гадоў турмы 1

Экс-інжынер «Гродна Азот» за хабар асуджаны да 3,5 гадоў пазбаўлення волі, паведамляе БелТА.

Суд Гродзенскага раёна вынес прысуд па карупцыйнай справе, фігурантамі у якой выступалі жыхар Гродна і прадпрымальнік з Мінска. Адзін з абвінавачаных працаваў інжынерам у ААТ «Гродна Азот». Ён з 2013-га па ліпень 2017 году неаднаразова браў хабары за вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю. Грашовыя ўзнагароды паступалі пераважна ад прадстаўнікоў камерцыйных структур.

У ліпені 2017 года інжынера затрымалі на месцы злачынства пры атрыманні хабару. Следства доўжылася паўгода, справа была перададзена ў суд. Суд прысудзіў былога інжынера да 3,5 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Другі абвінавачаны — сталічны прадпрымальнік — таксама быў затрыманы з доказамі злачынства. Ён прысуджаны да 2,5 год абмежавання волі без накіравання ў папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу.

Акрамя таго, галоўны абвінавачаны цалкам кампенсаваў дзяржаве даход, атрыманы злачынным шляхам, што склала $10 тысяч у эквіваленце.

0
Абрам Терц / Адказаць
17.03.2018 / 13:42
а какое у него образование? техническое или экономическое?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру