16.03.2018 / 18:59

Нелегальныя мігранты з цеплавізарам спрабавалі перасекчы мяжу з Польшчай 17

14 сакавіка супрацоўнікі аператыўнага падраздзялення органаў памежнай службы затрымалі групу, якая спрабавала трапіць на сумежную тэрыторыю. У Беларусь яны прыбылі з Масквы на аўтамабілі па трасе М-1, і адразу накіраваліся да лініі мяжы. Для паспяховага перасячэння дзяржаўнага мяжы нелегалы выкарыстоўвалі сродкі для пераадолення сігналізацыйных комплексаў, а таксама цеплавізары, паведамляе Дзяржпагранкамітэт.

Усе парушальнікі затрыманыя і змешчаныя ў ІЧУ Гродзенскай памежнай групы. Яны будуць прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне дзяржаўнай мяжы, памежнага рэжыму і правілаў знаходжання на беларускай тэрыторыі (арт. 23.29, 23.30 і 23.55 КаАП Рэспублікі Беларусь).

2
Дед Мороз / Адказаць
16.03.2018 / 19:35
Срочно укреплять границу с РФ! Вся шваль, рвань оттуда к нам попадает :(
13
belariy / Адказаць
16.03.2018 / 19:47
навошта было людзям перашкаджаць ??
нам жа яны нічога дрэннага не зрабілі. хай бы йшлі ў тую Еўропу, а еўрапейцы хай самі з імі разьбіраюцца. вось каб яны з Еўропы да нас ламіліся, тады іншая справа - не пушчаць !!
3
kipelshtein / Адказаць
16.03.2018 / 20:12
Даўно пара усталяваць мяжу на Усходзе ! каб Беларусь не пераутварылась у "Адстойнік " нелегалаў і крымінальнікаў !
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру