16.03.2018 / 19:55

Паліцыя Лондана: Паплечніка Беразоўскага Глушкова забілі 21

Паліцыя Лондана прыйшла да высновы, што смерць былога бізнэс-партнёра Барыса Беразоўскага, Мікалая Глушкова, была гвалтоўнай, і расследуе яе як забойства.

68-гадовы бізнэсовец быў знойдзены мёртвым 12 сакавіка ў сваёй кватэры на паўднёвым захадзе Лондана.

Смерць Глушкова наступіла ад «здушвання шыі», гаворыцца ў заяве паліцыі Лондана

«На дадзеным этапе нішто не паказвае на якую-небудзь сувязь з замахамі на забойства ў Солсберы, і няма ніякіх доказаў атручвання [Глушкова]», — адзначылі ў паліцыі.

Першым пра смерць Глушкова напісаў у «Фэйсбуку» бізнэсмен Дзям'ян Кудраўцаў, сям'і якога належыць расійская газета «Ведомості». Кудраўцаў працаваў з Беразоўскім і кіраваў выдавецкім домам «Коммерсант», які ў мінулым належаў нябожчыку-алігарху.

8
Рыгор / Адказаць
16.03.2018 / 20:16
Вось таму што ніхто не адказаў за забойства(теракт) Літвіненкі, ФСБ паводзіць сябе у Вялікабрытаніі як у сябе дома. Агідна чуць пра гэтыя новыя забойства, сорам брытанцам, нямаў іх годнасці.
5
Žvir / Адказаць
16.03.2018 / 20:41
Doūhija ruki mafii ?
4
Лапух / Адказаць
16.03.2018 / 20:50
Другая сусветная вайна ні чаму не навучыла заходнікаў.
І тады яны Гітлера супакоівалі саступкамі, і цяпер на пуцінскія злачынствы не адказываюць.
Зноў гатуюць усяму свету бяду вялікую.
Паказаць усе каментары/ 21 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру