16.03.2018 / 21:25

У Беларусі стала магчымым вывучэнне ўкраінскай мовы ў школах 34

Міністэрства адукацыі Беларусі зацвердзіла навучальную праграму факультатыўных заняткаў «Украінская мова» для V-IX класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання.

Вучэбная праграма размешчана на Нацыянальным адукацыйным партале Беларусі.

Цяпер зацікаўленыя асобы могуць звяртацца да дырэктараў беларускіх агульнаадукацыйных навучальных устаноў з мэтай арганізацыі ўрокаў украінскай мовы.

Зараз украінцы Беларусі (як і палякі, літоўцы, яўрэі), маюць рэальную магчымасць рэалізаваць права на вывучэнне роднай мовы на ўзроўні пачатковай і базавай школы.

4
Смотрите в зеркало почаще / Адказаць
16.03.2018 / 21:32
А беларускую когда разрешат ???
6
Маладзечна / Адказаць
16.03.2018 / 21:54
Мы яшчэ беларускую мову не вувычылi! А вы пра украинскую.
7
Яуген / Адказаць
16.03.2018 / 22:00
А беларусы маюць такое права?
Паказаць усе каментары/ 34 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру