16.03.2018 / 22:00

Дзед тануў і крычаў: «Сыходзь!» Як у Слоніме вайсковец выратаваў рыбака 10

У Слоніме на возеры ў мікрараёне «Энка» 14 сакавіка пад лёд праваліўся рыбак. На дапамогу мужчыну прыйшлі вайскоўцы 841-й гвардзейскай групы артылерыі 11-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады. З палонкі на бераг рыбаку дапамог выбрацца камандзір гаўбічнага самаходна-артылерыйскага дывізіёна гвардыі падпалкоўнік Уладзімір Дваяжонаў, паведамляе Міністэрства абароны.

Спачатку калегі Дваяжонава паспрабавалі ламаць дрэвы, каб дастаць пажылога мужчыну, які тануў.

У гэты момант мужчына крыкнуў: «Сякера! У багажніку маёй машыны ёсць сякера! ». Ваенныя сякерай ссеклі галінку, і з ёй рушылі да тапельца.

Ён схапіўся за яе рукой — але мужчына быў такі доўгі час у ледзяной вадзе, што ў яго практычна не засталося сіл, каб вылезці. Ён спрабаваў ухапіцца за беражок лёду, але рукі пастаянна саслізгвалі.

У рэшце рэшт падпалкоўнік змог ўхапіцца за яго куртку - і зноў пацягнуў дзеда на сябе і змог выцягнуць яго на лёд.

3
Nepal ИХ УЖЕ НЕ СПАСТИ ОНИ ЗОМБИ / Адказаць
16.03.2018 / 23:06
Вот !!! За кого гордость берет!!! Все же там остались люди и военные жаль что их еденицы...
6
Любопытный / Адказаць
17.03.2018 / 00:01
Удивляет: у нас в Белоруси не меньше 11 мехбригад, и не меньше чем 841 группа артиллерии. Группа артил-ии, я понимаю, это несколько батарей. Зачем нам такая протьма вооружения и армии.!? Или... у нас нет своей армии. А эта нумерация сквозная, российская?!
4
мірр / Адказаць
17.03.2018 / 01:49
У рэшце рэшт... В конце концов... Па-беларуску гэта будзе проста 'ўрэшце'. Эканомім моўныя сродкі, шаноўныя, ды становімся, урэшце, пісьменнымі. Абрыдла ж.
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру