16.03.2018 / 23:28

Смартфоны Samsung Galaxy S9|S9+ пачалі прадавацца ў Беларусі — цана ад $1050 8

Samsung Electronics абвясціла пра афіцыйны старт продажаў флагманскіх смартфонаў Galaxy S9 і S9+ у Беларусі.

Цана смартфонаў Samsung Galaxy S9 складае 2099 рублёў, Samsung Galaxy S9+ (64 Гб) — 2339 рублёў і Samsung Galaxy S9+ (256 Гб) — 2599 рублёў. Смартфоны даступныя ў трох колерах: чорны дыямент, тытан і ўльтрафіялет.

Samsung прадставіла новыя флагманскія мадэлі смартфонаў у лютым на выставе Mobile World Congress 2018 у Барселоне. Samsung Galaxy S9+ быў узнагароджаны ў намінацыі «Лепшая новая падлучаная прылада» на Global Mobile Awards (GLOMO Awards). Samsung Galaxy S9+ таксама атрымаў прызнанне з боку выданняў TechRadar, Android Authority і Alphr і, а Samsung Galaxy S9 быў адзначаны PhoneArena, Android Central, Expert Reviews, Android Police, T3 і Ubergizmo.

Смартфоны Samsung Galaxy S9 і S9+ атрымалі камеру, абсталяваную двайной механічнай дыяфрагмай, з дапамогай якой можна рабіць якасныя фатаграфіі пры любым асвятленні; функцыю здымкі відэа ў звышпавольным рэжыме (960 кадраў у секунду); шэраг інтэрактыўных інструментаў для стварэння анімаваных эмаджы і індывідуальных GIF-стыкераў; а таксама новыя магчымасці ўбудаванага інтэлектуальнага памочніка Bixby.

7
сік / Адказаць
17.03.2018 / 05:32
Каму яня патрэбны? Але ж хапае ў нас уладных кагаснікаў-лахоў купляць карэйскае тэхнічнаадсталае лайно. Зноў хаты будуць паліць?
3
Аляксандр comrade / Адказаць
17.03.2018 / 09:57
сік, почему технологически отсталое? Самсунг делает великолепные смарты, дорогие только...
7
Егер / Адказаць
17.03.2018 / 10:02
Навошта даляры ў залоўке? Мы што плацім далярамі?
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру