17.03.2018 / 01:48

КДК зноў зацікавіўся Інстытутам матэматыкі і кібернетыкі, дзе праграмістаў навучаюць па-беларуску — заведзена справа 20

Летась мы пісалі пра гісторыю з Інстытутам матэматыкі і кібернетыкі, які спрабаваў на базе Ровенскага Міжнароднага эканамічна-гуманітарнага ўніверсітэта імя Сцяпана Дзем’янчука (Украіна) арганізаваць навучанне для будучых праграмістаў з Беларусі па-беларуску.

Акрамя таго, сам інстытут з 1997 года ладзіць па-беларуску бясплатныя лекцыі, семінары і кансультацыі па праграмаванні, матэматыцы і кібернетыцы.

Мінулай вясной выкладчыкаў гэтага інстытута «запрасілі» ў фінансавую міліцыю. Прычынай, паводле супрацоўнікаў ДФР КДК, стала падазрэнне ў ажыццяўленні адукацыйнай дзейнасці без адпаведнай ліцэнзіі.

Супраць інстытута ў мінулым годзе былі арганізаваныя праверкі, але крымінальная справа так і не была заведзеная. Павел Бука паведаміў НН, што навучанне беларускіх студэнтаў працягваецца, паколькі, як і адпачатку, адбываецца на тэрыторыі Украіны.

Дырэктар інстытута Павел Бука кажа:

«Наша дзейнасць ужо была прызнаная законнай самім Камітэтам дзяжкантролю неаднойчы ў 2017—2018 гадах».

Але 15 сакавіка стала вядома, што пракуратура распачала крымінальную справу па ч. 2 арт. 233 КК (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць, спалучаная з атрыманнем даходу ў асабліва буйным памеры).

КДК сцвярджае, што ў Беларусі нібыта функцыянаваў філіял украінскага ўніверсітэта, а сп.Бука сцвярджае, што навучаюцца студэнты завочна ва Украіне, па ўкраінскіх законах. Як і мноства іншых беларускіх завочнікаў у замежных універсітэтах.

Далей сайт КДК паведамляе падрабязнасці абвінавачвання: «Да цяперашняга часу ніхто з тых, хто аплаціў навучанне, не атрымаў абяцаны дыплом. Прычым тых, хто пачаў вучобу яшчэ 3 гады таму, пакінулі на другі год на другім курсе, такім чынам, ім давялося даплаціць за сваё навучанне».

Дырэктар інстытута Павел Бука лічыць гэта паклёпам. Цяпер ім рыхтуецца скарга аб парушэнні гонару і годнасці.

Ён нагадвае, што працягласць навучання — 4 гады, а беларускія студэнты дайшлі пакуль толькі да 3-га курса.

nn.by

5
Мікола / Адказаць
17.03.2018 / 04:59
Ну дык што, для ўладчыкаў беларуская мова зьяўляецца крымінальнай. На жаль такое зьявішча не дзівіць, бо яно служыць акупанту.
62
Максим Дизайнер / Адказаць
17.03.2018 / 05:59
Все правильно. Развели шараги. На беларуском, на китайском, судь дела не меняет
7
Northbelarusan / Адказаць
17.03.2018 / 06:49
Зноў націск на беларускамоўных? Нельга займацца па-беларуску? Адчапіся ад нас. Лавіце сапраўдных бандытаў!
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру