17.03.2018 / 19:43

Як выглядалі дзяржаўныя пячаткі Беларускай Народнай Рэспублікі ФОТЫ 13

Выявы галоўных атрыбутаў і сімвала паўнамоцтваў Рады БНР, дзяржаўных пячатак Беларускай Народнай Рэспублікі і штампа Канцылярыі Старшыні Рады БНР, з'явіліся на сайце radabnr.org.

Пячаткі былі створаныя перад Другой сусветнай вайной, а самая старая — у 1918 годзе ў Беларусі. Іх захоўвае Старшыня Рады БНР і перадае разам з паўнамоцтвамі новаабранаму Старшыні пры заступленні на пасаду.

Старая пячатка

Створана ў 1918 годзе ў Беларусі, змяшчае «Пагоню» і надпіс «Рада Беларускай Народнай Рэспублікі».

Новая пячатка

Створана ў час паўнамоцтваў III Старшыні Рады БНР Пётры Крэчэўскага, змяшчае «Пагоню» і надпіс «Рада Беларускай Народнай Рэспублікі» кірыліцай і лацінкай.

Штамп Канцылярыі Старшыні Рады БНР

Выкарыстоўваўся для зацвярджэння дакументаў Канцылярыі. Ён быў створаны ў 1930-я гады ў час знаходжання Рады БНР у Празе, пры IV Старшыні Рады Васілю Захарку. Змяшчае надпіс «Канцылярыя Старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі» на беларускай і французскай мовах.

* * *

Фотаздымак пячаткі Рады БНР, якую насіў у кішэні Вацлаў Ластоўскі, апублікаваны ў рэпартажы «НН»:

У Нацыянальным гістарычным адкрываецца выстава пра БНР. Сярод дакументаў — пасведчанне Ганны Макей, зямлячкі міністра

nn.by

7
Žvir / Адказаць
17.03.2018 / 20:02
Hадпіс: «Рада Беларускай Народнай Рэспублікі» кірыліцай і лацінкай (l-a-c-i-n-k-a-j ! ),.. kali što !...
https://nn.by/?c=ar&i=206436
1
Хлапец-беларус / Адказаць
17.03.2018 / 20:21
ВЯЛІКАЯ ДАТА НАС ХУТКА ЧАКАЕ!
47
Колька / Адказаць
17.03.2018 / 20:43
Žvir,

чтобы немцы прочитать могли 
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру