18.03.2018 / 08:37

Сям'і Святаслава Барановіча, што адбіваў дэманстрантаў у агентаў у цывільным, сабралі 650 даляраў 8

12 сакавіка суд Маскоўскага раёна Мінска вынес прысуд Святаславу Барановічу — тры гады калоніі агульнага рэжыму. Барановіч абараняў удзельнікаў «Марша недармаедаў» 15 сакавіка 2016 года. Тады ён некалькі разоў ударыў амапаўца ў цывільным каля тралейбуса.

Адразу пасля рашэння суда грамадскія актывісты запусцілі кампанію падтрымкі сям'і Барановіча, якая апынулася ў складаных умовах. За тыдзень сабрана 656 даляраў, паведаміў у сваім фэйсбуку прафсаюзны актывіст Андрэй Стрыжак.

У тым ліку на карту паступіла 35 рублёў, на мабільны тэлефон — 47 рублёў, перададзена наяўнымі 750 рублёў, пералічана на paypal у розных валютах - 240 даляраў.

Андрэй Стрыжак падкрэслівае пра важнасць падтрымкі Святаслава Барановіча.

0
Антось / Адказаць
18.03.2018 / 08:40
Рэд. Выдалена.
1
Юрась ВКЛ / Адказаць
18.03.2018 / 09:00
о, зараз падрымаю
1
А.К. / Адказаць
18.03.2018 / 10:15
На талацэ для яго сабралі б больш.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру