Беларускія паралімпійцы заваявалі на Гульнях у Пхёнчхане 12 узнагародаў (4 залатыя, 4 сярэбраныя, 4 бронзавыя) і размясціліся на 8-м радку медальнага заліку.

Наперадзе ЗША (13, 15, 8), Расія, якая выступала пад нейтральным сцягам (8, 10, 6), Канада (8, 4, 16), Францыя (7, 8, 5), Германія (7, 8, 4), Украіна (7, 7, 8), Славакія (6, 4, 1).

Святлана Сахоненка і яе «гайд» Раман Яшчанка. Фота: «Спортивная панорама»

Святлана Сахоненка і яе «гайд» Раман Яшчанка. Фота: «Спортивная панорама»

У Святланы Сахоненка 4 узнагароды ў спаборніцтвах сярод спартсменак з парушэннямі зроку — 3 залатыя (у лыжным спрынце на 1,5 км класічным стылем, у лыжнай гонцы на 15 км вольным стылем, у лыжнай гонцы на 7,5 км класічным стылем) і 1 бронзавы (біятлонны спрынт на 6 км). Заваёўваць узнагароды Святлане дапамагаў вядучы Раман Яшчанка.

Юрый Голуб (на фота справа) са сваім лідарам Дзмітрыем Будзіловічам. Фота: Аляксей Кавалёў, «Спортивная панорама»

Юрый Голуб (на фота справа) са сваім лідарам Дзмітрыем Будзіловічам. Фота: Аляксей Кавалёў, «Спортивная панорама»

Юрый Голуб заваяваў 4 медалі ў спаборніцтвах сярод спартсменаў з парушэннямі зроку — 1 золата (у біятлоннай гонцы на 12,5 км), 2 сярэбраныя (у біятлонным спрынце на 7,5 км і ў лыжнай гонцы на 20 км), 1 бронзавы (лыжная гонка на 10 км класічным стылем). На трасе Юрыю дапамагаў вядучы Дзмітрый Будзіловіч.

Дзмітрый Лобан, фота Аляксея Кавалёва, фото «Спортивная панорама»

Дзмітрый Лобан, фота Аляксея Кавалёва, фото «Спортивная панорама»

Капітан беларускіх паралімпійцаў у Пхенчхане Дзмітрый Лобан заваяваў 2 медалі ў спаборніцтвах з парушэннямі апорна-рухальнага апарата. У яго актыве 2 сярэбраныя (у біятлонным спрынце на 7,5 км і ў лыжным спрынце на 1,1 км).

Лідзія Графеева, фота «Спортивная панорама»

Лідзія Графеева, фота «Спортивная панорама»

Лідзія Графеева выйграла 2 узнагароды ў спаборніцтвах сярод спартсменак з парушэннямі апорна-рухальнага апарата, на яе рахунку 2 бронзы (у біятлонным спрынце на 6 км і ў біятлоннай гонцы на 12,5 км).

На мінулай Паралімпіядзе ў Сочы-2014 беларускія паралімпійцы заваявалі 3 бронзавыя ўзнагароды.

Перад Гульнямі ў Пхёнчхане кіраўнік Паралімпійскага камітэта Беларусі Алег Шэпель нацэльваў каманду на заваёву 5 медалёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?