18.03.2018 / 15:00

У Віцебску ахвотныя прагаласаваць на расійскіх выбарах выстраіліся ў чаргу ФОТАФАКТ 19

Народныя навіны Віцебска

Чарга з ахвотных прагаласаваць выстраілася на вуліцы каля будынка гарадскога цэнтра культуры ў Віцебску, дзе знаходзіцца выбарчы ўчастак выбараў прэзідэнта Расіі, паведамляюць Народныя навіны Віцебска.

Расіяне, якія прыйшлі галасаваць, не змясціліся ў фае ГЦК і вымушаныя чакаць сваёй чаргі ў калідоры і на вуліцы. Каля 12:30 на вуліцы каля выбарчага ўчастка па падліках карэспандэнта «ННВ» знаходзілася больш за 50 чалавек.

8
Ралс / Адказаць
18.03.2018 / 15:04
Што яны тут робяць у такой колькасцi? Цi у iх падвойнае грамадзянства?
3
Люстэрка / Адказаць
18.03.2018 / 15:04
Грамадзяне РФ значыцца могуць галасаваць двойчы: і на выбарах прэзідэнта РФ, і на выбарах беларускіх дэпутатаў. Да таго ж яны могуць самі ісці ў беларускія дэпутаты.
7
Лiцьвiн / Адказаць
18.03.2018 / 15:05
Вiцебская Народная Рэспублiка?
Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру