18.03.2018 / 15:34

У Салігорскім раёне ў лабавым сутыкненні легкавікоў загінулі два кіроўцы 2

Два чалавекі загінулі ў ДТЗ у Салігорскім раёне ў ноч на 18 сакавіка на 126-м км аўтадарогі Р-23 Мінск — Мікашэвічы, піша БелТА.

Аварыя адбылася каля 2.50. 25-гадовы жыхар Салігорска на аўтамабілі «Мэрсэдэс-Бэнц Е430», рухаючыся з Мінска, выехаў на сустрэчную, дзе сутыкнуўся з аўтамабілем «Фальксваген-Гольф», якім кіраваў жыхар Чэрвеня 1970 года нараджэння. Апошні буксіраваў на гнуткай счэпцы аўтамабіль «Мэрсэдэс-Бэнц-Віта», за рулём якога знаходзіўся 57-гадовы мужчына.

У выніку аўтамабіль «Мэрсэдэс-Бэнц Е430» выкінула ў правы кювет, а «Фальксваген-Гольф» і «Мэрсэдэс-Бенц-Віта» — у левы.

На месцы аварыі загінулі кіроўцы «Мэрсэдэса Е430» і «Фальксвагена». Кіроўца «Мэрсэдэса-Бэнц-Віта» і 26-гадовы пасажыр «Е430» з рознымі траўмамі шпіталізаваны.

0
Тамара / Адказаць
18.03.2018 / 15:57
Бяда.Жах.
0
А.К. / Адказаць
18.03.2018 / 22:43
Можа заснуў за стырном.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру