18.03.2018 / 19:31

ABC паведаміла аб магчымым атручванні Скрыпаля праз вентыляцыю BMW 12

Як паведамляе амерыканскі тэлеканал ABC са спасылкай на свае крыніцы, па адной з версій яд, якім былі атручаныя Скрыпаль і яго дачка Юлія, мог быць у парашкападобным стане апынуцца ў вентыляцыйнай сістэме аўтамабіля BMW, на якім ездзіў былы палкоўнік ГРУ.

Раней праваахоўныя органы Вялікабрытаніі звярнуліся па дапамогу да жыхароў Солсберы, разлічваючы высветліць, дзе менавіта ездзіў яго аўтамабіль. 4 сакавіка была апублікаваная і фатаграфія аўтамабіля — бардовага BMW 320D з рэгістрацыйным нумарам HD09 WAO.

Трое супрацоўнікаў спецслужбаў распавялі ABC пра тое, што зараз у іх ёсць дакладнае разуменне, што за атрута выкарыстоўвалася злачынцамі. Па іх словах, гаворка ідзе пра парашкападобны фосфатаарганічны нейратаксін. «Гэта рэчыва, якое існуе з часоў «халоднай вайны», — заявіў тэлеканалу высокапастаўлены супрацоўнік спецслужбаў. Паводле яго слоў, расійскае яго паходжанне сумневаў не выклікае.

Крыніца тэлеканала таксама распавяла, што па словах сведкаў, у рэстаране, куды Скрыпаль прыйшоў з дачкой незадоўга да страты прытомнасці, ён неадэкватна размахваў рукамі і вельмі гучна прамаўляў. Тлумачэннем можа быць тое, што атрута пачала дзейнічаць на яго арганізм.

3
Лапух / Адказаць
18.03.2018 / 19:44
Раша-тудэй мулькі розныя пускае, каб замуціць следства.
Маскавіцкія пустабрэхі будуць гаўкаць пра недасканалае і некампетэнтнае следства, якое не можа атрымаць рэальныя доказы атручывання. А раз так, то яно памыляецца і ў прычэпнасці к гэтаму Расеі.
8
Кому верить то? / Адказаць
18.03.2018 / 19:47
Еще вчера же кричали, что отравляющее вещество было в чемодане дочери, прилетевшей из РФ, а сегодня в вентиляционной системе автомобиля. Непонятненько.
21
вася чэсных / Адказаць
18.03.2018 / 19:55
BMW - это же немецкий след! А если серьёзно, препарат "мог быть в порошкообразном состоянии...в вентиляции авто". Но он точно российский. Интересно узнать коментарии спецов - насколько легко в данной 320й добраться до системы вентиляции и засыпать туда порошок.
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру