18.03.2018 / 21:47

У шавіністычным чадзе: пераабранне Пуціна было забяспечана антызаходняй і антыўкраінскай істэрыяй 112

Фота РІА «Новості».

«70+70» — мінімум 70% яўкі і мінімум 70% галасоў за Пуціна. Такія мэты ставіліся расійскай адміністрацыяй на 18 сакавіка. Пра гэтую задачу паведамлялі расійскія апазіцыйныя блогеры. Вынік цалкам супаў з планам. Экзіт-полы намалявалі Пуціну 73,9% галасоў.

Ніякай рэальнай канкурэнцыі на выбарах не было. Аляксея Навальнага, адзінага заўважнага крытыка Пуціна, які застаўся ў жывых, да выбараў не дапусцілі.

Спарынг-партнёрамі Пуціна выступалі кандыдаты ад псеўдаапазіцыйных партый, а таксама свецкая львіца Ксенія Сабчак, якая ў дзень галасавання паспяшалася заявіць, што на дадзеных выбарах было менш парушэнняў, чым на папярэдніх. Але такое ператварэнне выбараў у фарс амаль не выклікала ў Расіі пратэстаў.

«Калі не Пуцін, то Захад знішчыць Расію» — гэтае пасланне абыгрывалася з дапамогай усіх магчымых сродкаў, ад СМІ да кіно. Помста Скрыпалю і разгром Усходняй Гуты, распрацоўка смертаноснай зброі — усё ішло ў ход.

Каласальны прапагандысцкі апарат у Расіі нагнятае шавіністычныя, імперскія настроі. На гэта працуюць не толькі тысячы СМІ рознай ступені складанасці, але і шматлікія інтэрнэт-тролі, якія рэтранслююць зададзеныя ўстаноўкі ад Ютуба да форумаў СМІ ва ўсім свеце. Балюча назіраць, што расійскае грамадства ў ХХІ стагоддзі аказалася настолькі ж паддатнае для гёбельсаўскай прапаганды, як нямецкае — у пачатку ХХ-га. 

Для Беларусі гэта азначае, што Расія можа не спыніцца на Крыме і Данбасе, як у свой час гітлераўская Германія не спынілася на «ўз'яднанні» Аўстрыі і Судэтаў. Гэтыя «нявыбары», як назваў іх Навальны, паказалі, што «іншая Расія», Расія, якая хоча дэмакратыі і міру, дэмаралізаваная, прыбітая і амаль незаўважная, а расійскае грамадства гатовае ўхваліць любыя захопніцкія планы.

Андрэй Дынько

86
Алекс113 / Адказаць
18.03.2018 / 21:54
Рубрика "Онолитика от шефа". Вроде и правильно все сказал, но уж излишне эмоционально. Учитывая, что все было весьма предсказуемо.
10
Ёпрст / Адказаць
18.03.2018 / 22:00
Што, Рыгоравічу падрыхтавацца?
27
Лапух / Адказаць
18.03.2018 / 22:00
Усё правільна.
Фюрэру Крамля патрэбны перамогі і вайна.
Такое ўжо было з Гітлерам, такое сёння зноў паўтараецца.

БЕЛАРУСЫ !!! Вайна стукаецца ў нашы дзверы !
Паказаць усе каментары/ 112 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру