18.03.2018 / 22:44

Дзіцячае «Еўрабачанне-2018» пройдзе 25 лістапада ў «Мінск-Арэне»

Міжнародны дзіцячы конкурс песні «Еўрабачанне-2018» пройдзе 25 лістапада ў «Мінск-Арэне». Інфармацыя была агучана ў праграме «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь 1»

На дзіцячым «Еўрабачанні-2017» у Тбілісі перамагла ўдзельніца з Расіі Паліна Багусевіч. Прадстаўнік Беларусі Хелена Мерааі заняла пятае месца

Дзіцячае «Еўрабачанне» праводзіцца з 2003 года, Беларусь двойчы перамагала: у 2005-м Ксенія Сітнік, і ў 2007-м Аляксей Жыгалковіч.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру