Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у рамках барацьбы з распаўсюдам наркотыкаў мае намер дамагацца смяротнага пакарання для наркагандляроў. Пра гэта заявіў дырэктар рады Белага дома па ўнутранай палітыцы Энбру Брэмберг, паведамляе Politico.

«Міністэрства юстыцыі будзе дамагацца смяротнага пакарання ў дачыненні да наркагандляроў ў рамках існуючага заканадаўства», — распавёў Брэмберг. Адміністрацыя Трампа таксама будзе заклікаць Кангрэс палегчыць прымяненне абавязковага мінімальнага пакарання для наркагандляроў. Па словах кансультанта Белага дома Келіан Канвей, Трамп на працягу трох гадоў таксама мае намер скараціць на траціну выдачу рэцэптаў, па якіх можна набыць апіоіды.

У кастрычніку 2017 года Трамп абвясціў рэжым НС з-за цяжкай сітуацыі з распаўсюдам апіятаў у ЗША. Ён назваў «наркатычны крызіс» у краіне «нацыянальнай ганьбай і чалавечай трагедыяй». Трамп запатрабаваў скараціць выкарыстанне падобных прэпаратаў у медыцынскіх мэтах і распачаць кампанію па барацьбе з іх ужываннем.

У снежні мінулага года стала вядома, што амерыканскі лідар аддаў заробак за тры месяцы на барацьбу з распаўсюджваннем апіоідных наркотыкаў у ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0