10 кастрычніка ў Бішкеку праходзіць пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД. У ім бяруць удзел прэзідэнты дзевяці краін Садружнасці. Кіраўнік Азербайджана Ільхам Аліеў, які адсутнічае ў сувязі з правядзеннем прэзідэнцкіх выбараў у краіне, прыслаў замест сябе прэм’ер‑міністра Артура Расізадзе. Украіну замест прэзідэнта Віктара Юшчанкі прадстаўляе сакратар Савета нацбяспекі і абароны Раіса Багатырова. Грузія на саміце не прадстаўлена.

Як паведаміла прэс‑служба Выканкама СНД, на саміце прадугледжваецца абмеркаваць праекты 21 дакумента. Асноўным будзе праект Стратэгіі эканамічнага развіцця Садружнасці на перыяд да 2020 года. Гэта комплексны дакумент, які ўяўляе сабой сістэму ўзаемаўзгодненых удзельнікамі СНД поглядаў на агульныя мэты, прыярытэты і перспектывы сацыяльна‑эканамічнага развіцця ва ўмовах паглыблення міждзяржаўных эканамічных адносінаў, скіраваных на ператварэнне Садружнасці ў значнага ўдзельніка сістэмы міжнародных эканамічных адносінаў. У ім дадзена ацэнка месца СНД у сусветнай гаспадарчай сістэме і агульнай эканамічнай сітуацыі ў Садружнасці, выкладаюцца мэты і задачы эканамічнай інтэграцыі, сістэмаўтваральныя аспекты супрацоўніцтва, вызначаны асноўныя сферы ўзаемадзеяння ў галіне эканомікі.

Падчас афіцыйнага візіту ў Кыргызстан прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 11 кастрычніка правядзе перамовы з прэзідэнтам Кыргызскай Рэспублікі Курманбекам Бакіевым, па выніках якіх плануецца падпісанне шэрагу дакументаў, скіраваных на пашырэнне дагаворна‑прававой базы ўзаемадзеяння ў розных сферах супрацоўніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?