20 сакавіка — вясновае раўнадзенства.

Раніцай у аўторак будзе -2 … -4°С. Удзень будзе 0 … + 2°С і таксама без ападкаў.

У сераду, 21 сакавіка, падзьме з паўночнага захаду, стане пахмурна. Удзень будзе па-ранейшаму адзначацца лёгкі плюс, у вячэрнія і начныя — слабы мінус.

У чацвер, 22 сакавіка, варта чакаць з'яўлення цыклона, а разам з ім мокрага снегу, тэмпература паветра ў дзённыя гадзіны складзе 0 … + 2°С, паведамляюць Мінск-навіны.

У пятніцу, 23 сакавіка, тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе -1 …- 7°С, месцамі пры праясненнях паветра панізіцца да -8 …- 11°С, максімальная тэмпература днём -1 … + 5°С.

24—25 сакавіка пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег. Ноччу і раніцай месцамі слабыя туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе -1 … -8°С, максімальная тэмпература днём +1 … + 7°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0