У ноч з суботы на нядзелю ў горадзе Дзятлава Гродзенскай вобласці адбылася аварыя: аўтамабіль ДАІ ўрэзаўся ў машыну, якая стаяла на абочыне. Пры гэтым за рулём міліцэйскага аўто сядзеў начальнік Мастоўскай ДАІ, паведамляе гродзенскі партал s13.ru.

Усё адбылося 17 сакавіка ў 22.00. Па словах уладальніка пацярпелага аўтамабіля, ён стаяў на вуліцы каля сваёй машыны, супрацоўнікі ДАІ занадта хутка ехалі і не паспелі своечасова спыніцца перад машынай. Адбылося сутыкненне. Пасля гэтага малады чалавек дастаў тэлефон і стаў усё здымаць на відэа.

Нельга сказаць, што ўдар быў моцны, але бамперы аўтамабіляў былі пашкоджаныя.

У працэсе здымкі высветлілася, што ў машыну аўтара відэа заехаў начальнік Мастоўскай ДАІ. Варта адзначыць, што супрацоўнікі пагадзіліся выклікаць міліцыю для афармлення ДТЗ, сваёй віны ў тым, што здарылася, на відэа яны не адмаўлялі.

На дадзены момант разгляд па дадзеным ДТЗ яшчэ працягваецца. Як стала вядома s13.ru, разглядаецца версія таго, што аўтамабіль не быў пастаўлены на ручны тормаз.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0