25 сакавіка беларусы Швейцарыі плянуюць вандроўку ў Альпы, дзе ў гонар 100-годдзя абвяшчэньня незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі ўстановяць бел-чырвона-белы сцяг, піша Радыё Свабода.

Пра гэта паведаміў адзін з лідараў беларускай дыяспары ў Швейцарыі Аляксандр Сапега.

Паводле яго, беларускі нацыянальны сцяг з'явіцца на піку гары Ютлібэрг (Uetliberg) у ваколіцах Цюрыха.

Сам Сапега ўдзелу ў пад'ёме на гару не возьме, бо 25 сакавіка плануе трапіць у Мінск, каб далучыцца да святочнай імпрэзы ля Опернага тэатра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0