19.03.2018 / 13:49

У маладзечанскім тэатры паставілі «Час сэканд-хэнд» Алексіевіч 5

Фрагмент афішы

17 сакавіка ў Мінскім абласным драмтэатры, які працуе ў Маладзечне, адбыўся прэм’ерны паказ спектакля «Час сэканд-хэнд» па аднайменнай кнізе Святланы Алексіевіч. У афішы жанр спектакля вызначаны як «дакументальная драма».

Пастаноўку і сцэнічную рэдактуру ажыццявіў заслужаны дзеяч мастацтваў Валерый Анісенка. У спектаклі, які складаецца з пранізлівых маналогаў пра савецкае мінулае, задзейнічаная амаль уся трупа драмтэатра.

«Твор пісьменніцы напоўнены галасамі шматлікіх сведак, у кожнага з якіх была свая адмысловая гісторыя, выпакутаваны вопыт жыцця. Кніга і спектакль па ёй дапамагаюць разабрацца, асабліва моладзі, у дэталях таго часу. Гэта пра тое, як пасля развалу вялікай краіны людзі выжывалі ў новых умовах, як ламаліся лёсы, а часам і жыцці былых савецкіх грамадзян», — так спектакль анансаваўся на сайце тэатра.

«Час сэканд-хэнд» ішоў на рускай мове. Святлана Алексіевіч на прэм’еры не прысутнічала.

Пастаноўка прайшла пры поўным аншлагу, гледачы былі вельмі ўражаныя.

Фота Наталлі Тур

14
Лапух / Адказаць
19.03.2018 / 14:07
Зноў расейства пануе у тэатрах беларусаў.
Правадыры рускамоў'я як шкоднікі павольна точаць беларускасць і руйную падмуркі краіны беларусаў.
Яна ж НОБЕЛЕЎКА ! Давайце ёй будзем усхваляцца за мову імперцаў і зневажанне беларускасці !
2
Кірзавы martial / Адказаць
19.03.2018 / 14:34
Лапух, лучше вообще ничего не показывать и не посещать! Будем имперцау шукаць и пальцем на них показывать. глядишь, и имперыя от этого рухнет..
2
так ёсць! / Адказаць
19.03.2018 / 15:55
Кірзавы martial,напрасно вы стараетесь. Лопухам - пусть и Лапухам - бесполезно что-то объяснять, поскольку у них все решается исключительно криком. Это и звук, это и аргумент, это и просто никогда не умолкающий барабан, по которому бьет отставной козы барабанщица.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру