19.03.2018 / 13:53

Міліцыя будзе надглядаць удзельнікаў акцыі 25 сакавіка каля Опернага 30

ГУУС Мінгарвыканкама выступіла са спецыяльнай заявай з нагоды акцыі 25 сакавіка ў Мінску. Дазволеная Мінгарвыканкамам акцыя (мітынг і канцэрт) пройдзе ў нядзелю з 13.00 да 19.00. 

Як падкрэсліваецца ў заяве, міліцыянты будуць праводзіць «асабісты надгляд грамадзян і агляд iх рэчаў, у тым ліку з дапамогай тэхнічных і спецыяльных сродкаў». Тыя, хто адмовіцца ад асабістага надгляду альбо агляду рэчаў, не будзе дапушчаны на месца правядзення акцыі. Гэта робіцца ў адпаведнасці з законам «Аб масавых мерапрыемствах».

Гледачам, якія будуць ісці ў Вялікі тэатр оперы і балету, для больш зручнага і хуткага праходу рэкамендуюць ісці праз вуліцу Алаізы Пашкевіч. «Для гэтага неабходна мець пры сабе квіткі на паказ», — дадае прэс-служба сталічнай міліцыі.

40
Кнехт / Адказаць
19.03.2018 / 14:03
Правільна! 
Каб святам не скарысталіся экстрэмісты і кдбісты і не ўчынілі правакацыі.
1
Яўген / Адказаць
19.03.2018 / 14:04
Добра б было ўбачыць спіс забароненых прадметаў загадзя каб не было сюрпрызаў на месцы. На некаторыя мерапрыемствы не пускалі нават з фотаапаратам.
0
Pavel / Адказаць
19.03.2018 / 14:06
Рэд. Квіткі ў тэатр. Не на канцэрт.
Паказаць усе каментары/ 30 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру