Польшча з салідарнасці з Вялікабрытаніяй можа прапанаваць новыя антырасійскія санкцыі на ўзроўні ЕС. Акрамя таго, кіраўніцтва краіны абмяркоўвае высылку расійскіх дыпламатаў. Пра гэта паведамляе Gazeta Prawna.

Рашэнне, па дадзеных выдання, можа быць прынятае ўжо 19 сакавіка. Абмеркаванне пытання, як паведамляе газета, пачалося яшчэ на мінулым тыдні, аднак кіраўніцтва краіны чакала выніку расійскіх выбараў.

Напярэдадні прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі абмяркоўваў «справу Скрыпаля» з брытанскай калегай Тэрэзай Мэй, 19 сакавіка плануе размаўляць пра яго з канцлерам Нямеччыны Ангелай Меркель.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0