На палігоне 31-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады Паліўна Ульянаўскай вобласці (Расія) 19-22 сакавіка праходзіць актыўная фаза сумеснага тактычнага вучэння з удзелам падраздзяленняў сіл спецыяльных аперацый УС Беларусі і ПДВ УС Расіі, паведамляе БелТА.

«Немалаважным момантам з'яўляецца тое, што правядзенне сумесных вучэнняў дазваляе абмяняцца вопытам з расійскімі калегамі па падрыхтоўцы і парадку выканання задач у ходзе вядзення міратворчых аперацый», — адзначылі ў ваенным ведамстве.

У вучэнні ад УС Беларусі бярэ ўдзел падраздзяленне 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады. Вайскоўцы абедзвюх краін адпрацуюць сумеснае выкананне міратворчых задач з ужываннем штатнай зброі, амуніцыі і тэхнікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0