Міністр абароны Германіі Урсула фон дэр Ляйен лічыць, што прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін ужо даўно не з'яўляецца партнёрам Захаду, паведамляе Bild.

«Пуцін ужо даўно не з'яўляецца партнёрам», — сказала фон дэр Ляйен. Аднак міністр не спяшаецца называць яго праціўнікам, адзначаючы, што «гэта можа зачыніць дзверы» перад Расіяй.

Чыноўніца заявіла: тое, што робіць Пуцін, «гэта пастаянная правакацыя, распальванне канфліктаў і дэстабілізацыя».

Міністр абароны прама не кажа пра «пуцінскія» войны. Наадварот, яна перасцерагла ад вызначэння апошніх нападаў Расіі на Захад словам «вайна».

«Гэта будзе мець абсалютныя наступствы, калі мы заявім гэта як федэральны ўрад», — сказала фон дэр Ляйен.

Аб атручванні экс-шпіёна з Расіі Скрыпаля чыноўніца адзначыла, што «ўсе высновы, прадстаўленыя брытанцамі, паказваюць на Расію».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0