Кампанія Play2Live, заснавальнікам якой з'яўляецца беларус Аляксей Бурдыка, прыцягнула 30 мільёнаў даляраў ЗША ў выніку продажу токенаў Level Up Coin (LUC), паведамляе Tut.by.

Алексей Бурдыко, основатель Play2Live

Аляксей Бурдыка, заснавальнік Play2Live.

ICO (initial coin offering) — першапачатковае размяшчэнне манет (токенаў) на продаж. У будучыні інвестары могуць скарыстацца імі рознымі спосабамі: расплачвацца на больш выгадных умовах за паслугі ўнутры платформы або дачакацца, калі гэтыя токены вырастуць у цане, выйсці з імі на біржу і абмяняць на іншыя крыптавалюты або фіятныя грошы, атрымаўшы такім чынам прыбытак.

Асноўны продаж токенаў Play2Live адкрыўся 21 лютага і працягваўся да 14 сакавіка 2018 года. У выніку былі прададзеныя ўсе 1308800000 токенаў LUC. Агульны аб'ём прыцягнутых сродкаў склаў 30 мільёнаў даляраў.

18% прыцягнутых сродкаў паступіла з Кітая, 16% прыйшлося на В'етнам, 15% — з Паўднёвай Карэі і 8% — з Расіі. Зараз рыхтуецца дыстрыбуцыя выпушчаных токенаў інвестарам.

Платформу Play2Live стваральнікі называюць першай кіберспартыўнай стрымінгавай платформай на базе блокчэйна. Яны плануюць прапанаваць карыстальнікам пляцоўкі — стрымерам і гледачам — 15 крыніц даходу. Гэта будзе адрозніваць Play2Live ад іншых стрымінгавых сервісаў, дзе спосабаў зарабіць менш, а гледачы наогул нічога не зарабляюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0