У Гродне п'яны кіроўца на мікрааўтобусе паспрабаваў схавацца ад праваахоўнікаў, паведамляе ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.

На сайце ДАІ з'явіўся відэазапіс пагоні і затрымання п'янага кіроўцы. Усё адбылося на выездзе з Гродна.

Як аказалася, парушальнік піў з сябрам піва, а потым вырашыў з'ездзіць у Шчучын. Наяўнасць алкаголю ў арганізме ў затрыманага перавысіла дапушчальнае значэнне ў 7 разоў.

У чэрвені 2017 года мужчыну ўжо затрымлівалі на гэтым жа мікрааўтобусе ў стане ап'янення. Тады ён пазбавіўся пасведчання кіроўцы і быў аштрафаваны на 1380 рублёў.

На гэты раз за падобнае парушэнне кіроўца будзе прыцягнуты да крымінальнай адказнасці, а мікрааўтобус, хутчэй за ўсё, канфіскуюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0