19.03.2018 / 20:46

У цэнтры Слуцка трох падлеткаў жорстка збілі і ўсё гэта знялі на ВІДЭА 59

У слуцкае выданне «Кур'ер» трапіў запіс гэтага здарэння. Крыніцы, якія пажадалі застацца ананімнымі, распавялі перадгісторыю гэтых кадраў.

У адной са слуцкіх вёсак дзяўчына папрасіла 15-гадовага хлопца-суседа пагаварыць з маладым чалавекам, які надакучыў ёй паведамленнямі ў сацсетках і тэлефоннымі званкамі.

Падчас чарговага званка яна дала юнаку трубку, і двое хлопцаў дамовіліся сустрэцца ў горадзе і проста пагаварыць.

У суботу, 10 сакавіка, юнак з вёскі вырашыў са сваімі братамі схадзіць у слуцкую піцэрыю, пагуляць па горадзе і заадно пагаварыць з надакучлівым кавалерам сваёй суседкі.

Ён папрасіў братоў пачакаць недалёка, каля альтанкі, а сам пайшоў на размову.

Але размовы не было. Замест аднаго хлопца іх чакалі некалькі юнакоў.

Усё скончылася збіццём і шпіталізацыяй трох школьнікаў.

Увага! Відэа ўтрымлівае сцэны гвалту і ненарматыўную лексіку!

Аднаго з юнакоў ужо выпісалі з лякарні, другога павінны выпісаць сёння-заўтра, трэці яшчэ знаходзіцца пад наглядам лекараў.

Сваякі пацярпелых звярнуліся ў міліцыю.

5
ўантуфры / Адказаць
19.03.2018 / 20:56
Рэмба, першая кроў. Чаму юнакі не выконваюць загад прэзідзента і не гуляюць у хакей, грошай на канькі не хапае ?
7
Хэльвіг / Адказаць
19.03.2018 / 21:04
Зграя шакалаў, па 7 чалавек на аднаго, ні сумленьня, ні гонару, ні самапавагі. Пакараць гэтых ...... як мага стражэй, каб запамяталі на ўсё жыцьцё.
21
увы / Адказаць
19.03.2018 / 21:09
типичное последствие навязанного через школу и тв русскомирия. быдлогопники уже с малолетства. потом выяснится что детки в школе на хорошем счету...а у кого то и папа милиционер.
Паказаць усе каментары/ 59 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру