19.03.2018 / 22:59

Беспілотны Uber насмерць збіў пешахода — кампанія спыняе выпрабаванні 7

Кампанія Uber заявіла аб спыненні выпрабаванняў беспілотных аўтамабіляў ва ўсіх гарадах ЗША пасля дарожнага здарэння са смерцю чалавека.

У панядзелак у горадзе Тэмпе, штат Арызона, такі аўтамабіль збіў жанчыну, якая пераходзіла дарогу.

Кампанія паведаміла, што супрацоўнічае з уладамі штата ў расследаванні інцыдэнту.

Летась кампанія Uber ужо спыняла выпрабаванні беспілотных аўтамабіляў, пасля таго як пазадарожнік маркі Volvo перавярнуўся ў Арызоне.

Кіраўнік кампаніі Дара Хасроўшахі заявіў, што глыбока засмучаны трагічнай весткай.

«Нашы думкі — з блізкімі загінулай, і мы супрацоўнічаем з мясцовымі праваахоўнымі органамі, каб зразумець, што адбылося», — напісаў ён у «Твітары».

У ДТЗ ужо траплялі і беспілотныя аўтамабілі, распрацаваныя іншымі кампаніямі — у прыватнасці, машына, якую выпрабоўвала карпарацыя Google, падчас заезду ў 2016 годзе ўрэзалася ў борт аўтобуса. Тады пацярпелых не было.

4
не важно / Адказаць
20.03.2018 / 06:28
Когда пьяница сбивает на пешеходном переходе человека, почему не перествют выпускать и продавать спиртное?
5
Адвакат / Адказаць
20.03.2018 / 08:12
Летуценнікі. А хто пойдзе за краты?
1
lazy-bones / Адказаць
20.03.2018 / 08:20
хутчей за усїо, бєгма бєгла...
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру