У Беларусі ўзнялі кошт праезду на чыгуначным транспарце: на гарадскіх лініях — з 20 сакавіка, а на рэгіянальных і міжрэгіянальных лініях — з 1 красавіка, піша Tut.by

Павышэнне прадугледжана пастановай МАРГ ад 21 снежня 2017 г..

Тарыфы на перавозкі пасажыраў чыгуначным транспартам агульнага карыстання на гарадскіх лініях павялічаны з 20 сакавіка на 2-6%.

У МАРГ адзначаюць, што кошты паднялі «да наміналу, зручнага для аплаты». Прасцей кажучы, акруглілі.

Тарыфы на перавозкі пасажыраў чыгуначным транспартам агульнага карыстання на рэгіянальных і міжрэгіянальных лініях павялічацца з 1 красавіка — на 24% і 32% адпаведна.

Так, тарыф на праезд на гарадскіх лініях па адным напрамку вырасце з 0,88 да 0,9 рубля (у межах аднаго тарыфнага пояса). За такую цану можна будзе дабрацца, напрыклад, з Мінска да станцый Фаніпаль, Гарадзішча, Беларусь, ад Брэста — да Жабінкі.

Столькі будзе каштаваць, да прыкладу, паездка ад станцыі Мінск-Пасажырскі да станцыі Беларусь, Фаніпаль, Гарадзішча, Міханавічы або ад станцыі Брэст-Цэнтральны да Жабінкі.

Пры гэтым тарыф на перавозкі пасажыраў у межах двух тарыфных паясоў па адным напрамку з 20 сакавіка вырас з 1,04 рубля да 1,1 рубля. У такі кошт абыйдзецца білет ад станцыі Мінск-Пасажырскі да станцыі Рудзенск (пры праездзе пасажыра праз станцыю Міханавічы).

Тарыф на перавозкі пасажыраў у межах двух тарыфных паясоў па двух напрамках з 20 сакавіка паднялі з 1,76 да 1,8 рубля, а тарыф на перавозкі пасажыраў у межах трох тарыфных паясоў па адным напрамку - з 2,5 да 2,6 рубля.

Тарыф на перавозкі пасажыраў у межах чатырох тарыфных паясоў па двух напрамках паднялі з 20 сакавіка з 2,08 да 2,1 рубля.

Тарыфы на перавозкі пасажыраў чыгуначным транспартам агульнага карыстання на рэгіянальных лініях эканомкласа з 1 красавіка вырастуць з 0,16 рубля да 0,2 рубля за адну зону, з 0,016 да 0,02 рубля за 1 кіламетр.

Тарыфы на перавозкі пасажыраў чыгуначным транспартам агульнага карыстання на рэгіянальных лініях бізнэс-класа таксама вырастуць з 1 красавіка. Да прыкладу, квіток у агульным вагоне (сядзячым) цягніку з пасажырскімі вагонамі лакаматыўнай цягі на адлегласць ад 1 да 10 кіламетраў падаражэе з 1,84 да 2,43 рубля, у плацкартным вагоне ў гэтым жа цягніку на такую ж адлегласць — з 2,98 да 3,94 рубля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0