Зьмястоўная інфармацыя пра візіт Аляксандра Лукашэнкі ў КГБ 7 кастрычніка строга дазавалася, але, хоцьма-няхоцьма, сакрэтная ўстанова прыадчыніла заслону над некаторымі сваімі таямніцамі. Дзякуючы рэпартажу, паказанаму па тэлеканале АНТ, гледачам удалося зазірнуць у «вежу Цанавы», якая ўзвышаецца над афарбаваным у жоўтае комплексам КГБ на праспэкце Незалежнасьці. Як выяўляецца, памяшканьне ў вежы – гэта проста аглядная пляцоўка. Па словах журналіста АНТ, адзін з кіраўнікоў КГБ БССР нібыта любіў адсюль назіраць за футбольнымі гульнямі на менскім стадыёне «Дынама». Ці ня быў гэта Лаўрэнці Цанава, за чыім часам і была збудаваная тая вежа?

Аляксандар Лукашэнка падняўся па вінтавой лесьвіцы ў вежу, дзе не было анічога, акрамя вялізных вокнаў ды аптычнага прыбору накшталт магутнага бінокля. Аднак надоўга ён у вежы не затрымаўся, рэзюмаваўшы: «Добра зрабілі» (відаць, на ўвазе меўся праведзены ў вежы рамонт).

Вось так выглядае вежа знутры (кадры зь відэарэпартажу):

Урывак зь відэа:

Пра тое, чаму гэты экзатычны архітэктурны элемэнт менчукі называюць «вежай Цанавы», можна зьмястоўна прачытаць тут.

А вось па гэтай спасылцы ёсьць інфармацыя пра самога Лаўрэньція Цанаву, арганізатара брутальных рэпрэсіяў у Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?