20.03.2018 / 10:11

Андрэй Макарэвіч: Расійская прапаганда ператварае людзей у злосных дэбілаў 50

Андрэй Макарэвіч. Фота з Вікіпедыі.

Расійскі спявак Андрэй Макарэвіч, каментуючы сваю паездку ў ЗША, напісаў, што амерыканцы «спакайнейшыя, весялейшыя і дабрэйшыя» за расіян, з якімі «адбываецца нешта жудаснае». Адзін з чытачоў адзначыў, што так на расіян паўплывала «прапаганда». Спявак пагадзіўся: «Далібог, мне здаецца, яны адкрылі нейкі дваццаць пяты кадр, які рэальна ператварае людзей у злобных дэбілаў», — напісаў Макарэвіч.

Расійскія СМІ падалі словы Макарэвіча так, нібы ён назваў расіян «злобнымі дэбіламі».

Водпаведзь спеваку дала прэс-сакратарка Міністэрства замежных спраў Расіі Марыя Захарава, вядомая сваім агрэсіўным стылем: «Усе, хто яшчэ захоча назваць расіян «злобнымі дэбіламі» ці яшчэ якосьці, успамінайце эксперымент 2018 года: ваш кандыдат, які назваў народ «генетычнымі пазадкамі», набраў свае 1,6%. Перастаньце нас абражаць — права такога не маеце!» — напісала Захарава ў фэйсбуку.

Яна мела на ўвазе Ксенію Сабчак, якая на выбарах 2018 года выконвала ролю кандыдата ад лібералаў. Расійская прапаганда масава тыражавала словы Сабчак, прамоўленыя 8 гадоў таму, калі яна заявіла, што Расея ў выніку войнаў і палітычных чыстак стала «краінай генетычных пазадкаў [отребья]».

Спявак Андрэй Макарэвіч упершыню стаў аб'ектам цкавання расійскіх СМІ з 2014 года, калі ён асудзіў уварванне расійскіх войскаў ва Украіну.

Сяргей Гезгала

14
Лапух / Адказаць
20.03.2018 / 10:20
Рэспект Макарэвічу !
Паважаны чалавек са здаровым глуздам.
Большасць расейцаў хварэ бавоўнавай хваробай захопнікаў-імперыалістаў, але ж і іх светавая супольнасць вылечыць, як вылечыла калісь немцаў ад гітлерызма.
15
фап / Адказаць
20.03.2018 / 10:26
 зато як прыятна пабухаць, не гледзячы на нишчату, пад разгаворы пра тое, як руския бамбяць у Сирии. хлеба няма, зато зрэлища забяспечана
13
Лях / Адказаць
20.03.2018 / 10:29
А я з iм пагаджуся. Але гэта прпаганда мае уплыу i на беларусау
Паказаць усе каментары/ 50 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру