Стары мост у Горадні рамантавалі каля году.

Стары мост у Горадні рамантавалі каля году.

На працу гарадзенцы хадзілі праз пантоннны мост.

На працу гарадзенцы хадзілі праз пантоннны мост.

28 верасьня. Да выбараў ня справіліся.

28 верасьня. Да выбараў ня справіліся.

Ну, з Богам!

Ну, з Богам!

Першыя маршруты па Старым-новым мосьце.

Першыя маршруты па Старым-новым мосьце.

Ходнікі на Старым мосьце пашырылі.

Ходнікі на Старым мосьце пашырылі.

Стары мост празь Нёман у Горадні пачалі рэстаўраваць у кастрычніку 2007 году. Пачатак яго рамонту суправаджалі гарачыя спрэчкі. Кіраўніцтва гораду настойвала на тым, што на пабудову новага мосту не стае сродкаў, абаронцы гістарычнага цэнтру даводзілі, што пашырэньне мосту толькі пагоршыць сытуацыю з заторамі ў цэнтры Горадні.

Незалежныя экспэрты прыводзілі сумы выдаткаў на рэканструкцыю старога мосту і пабудову новага — 94 млрд рублёў супраць 58, адпаведна.
І ўсё ж мост пачалі пашыраць. Побач збудавалі пантонны мост, па якім жыхары гораду мусілі дабірацца на працу пешшу з аднаго берагу на другі.
Рэканструкцыя суправаджалася надзвычайнымі здарэньнямі: у сьнежні мінулага году разам зь пяском пад апоры мосту выпадкова прывезьлі 200-кіляграмовую авіябомбу часоў Другой сусьветнай вайны.

Насуперак чаканьням гарадзенцаў, рэканструкцыя мосту не расьцягнулася на гады. Пасьпешлівасьць, зь якой Стары мост намагаліся здаць будаўнікі, выклікала засьцярогу. У прэсе час ад часу зьяўляліся паведамленьні пра трэшчыны ў апорах мосту ды інш. У верасьні гэтага году гарадзкія ўлады паабяцалі адчыніць мост да канца месяцу. Чакалася, што гэта зробяць да выбараў. Аднак не атрымалася, а мо й менскі вопыт з пускам эскалятараў на станцыі мэтро Кастрычніцкая падзейнічаў – усё ж гэта мост, як ніяк.

І вось, у чацьвер 9 кастрычніка Стары мост адчынілі. Цяпер ён мае чатыры паласы для руху транспарту і пашыраныя ходнікі для пешаходаў.
Праблемы з рухам гарадзкога грамадзкага транспарту, аднак, пакуль ня вырашаныя – на прылеглых вуліцах яшчэ ня спыненыя будаўнічыя працы.

Гістарычная даведка ад harodnia.com

Будаўніцтва Гарадзенскага Старога мосту было скончанае ў 1908 годзе. Мост меў ідэалягічную назву Аляксандраўскі (у гонар расейскага цара Аляксандра). Узарваны расейскімі войскамі, што ў 1915 годзе ўцякалі з Горадні, мост чакаў рэстаўрацыі да 1928 году. Мост імя Пілсудскага (новая яго ідэалягічная назва) меў 165 мэтраў даўжыні, шырыню 12,5 мэтра, вага яго мэталічных канструкцый складала 950 тонаў, а агульны кошт 1 840 000 злотых (карова ў тыя часы каштавала каля 100 злотых). Савецкія войскі, кідаючы Горадню 23 чэрвеня 1941 году, ня здолелі як сьлед пашкодзіць мост, дзірку ў ім немцы залаталі за адзін дзень. У 1944 годзе мост быў ізноў узарваны немцамі і адноўлены толькі ў 1949 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?