Аляксандр Лукашэнка праводзіць сёння сустрэчу з творчай моладдзю. Мерапрыемства праходзіць у Беларускім дзяржаўным маладзёжным тэатры.

У тэатры разгарнулася выстава-прэзентацыя работ і дасягненняў таленавітай моладзі. Экспазіцыя распавядае пра традыцыі і інавацыях ў сучаснай культуры, знаёміць з візуальнымі і відовішчнымі, харэаграфічным і музычным мастацтвамі.

У сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам прымаюць удзел каля 270 чалавек. У іх ліку студэнты рэспубліканскіх і рэгіянальных устаноў вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, прадстаўнікі вядучых творчых калектываў і маладыя творчыя работнікі, паведамляе БелТА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0