20.03.2018 / 11:27

Ток-шоу на АНТ: «БНР — гэта беларускі палітычны праект, які, на жаль, так і не стаў дзяржавай» 24

У эфіры тэлеканала АНТ выйшла перадача Дзмітрыя Бачкова «Наша жыццё», прысвечаная БНР. У эфір былі запрошаныя самыя розныя госці: дэпутат Ігар Марзалюк, прадстаўнік ТБМ Алег Трусаў, старшыня БНФ Рыгор Кастусёў, прарасійскія публіцысты Аляксей Дзерман і Пятро Пятроўскі, прадстаўнікі Інстытута гісторыі Акадэміі навук.

«Гісторыя БНР раздзяляе на два лагеры. Што гэта было: першая спроба стварэння нацыянальнай дзяржавы ці проста ўтапічная мара, якая не магла атрымаць шырокую народную падтрымку», — сказаў ва ўступе Дзмітрый Бачкоў.

Пасля дэманстравалі кадры, якія нейкім чынам звязаныя з БНР, паказвалі шмат бел-чырвона-белых сцягоў, Пагоню.

«Усё пачыналася з Усебеларускага з’езду, на яго даў згоду Ленін, а Сталін выдзеліў 50 тысяч рублёў. І гэты з’езд праходзіў не як антысавецкі, на ім быў прыведзены ўвесь спектр беларускага грамадства. Пасля разгону Усебеларускага з’езду існавала дзве лініі: бээнэраўская і белнацкамаўская.

БНР — гэта беларускі палітычны праект, які, на жаль, так і не стаў дзяржавай. Гэта не нямецкі праект. Гэта быў пратэст супраць ганебнага Брэсцкага міру», — сказаў Ігар Марзалюк.

«БНР была створаная па волі беларускага народа, БССР была створана па ўказцы з Масквы. Без БНР не было б БССР і Рэспублікі Беларусь», — казаў Рыгор Кастусёў.

Алег Гайдукевіч і Аляксей Дзерман адразу яго перабівалі.

«Калі пачытаеце ўстаноўчыя граматы, то там сацыялізм у чыстым выглядзе. Няма там ідэалогіі БНФ ці хрысціянскай дэмакратыі», — даказваў сацыялістычную сутнасць БНР Марзалюк.

«Мы павінны пазбягаць агульнага ахайвання і агульнага ўзвялічвання дзеячоў БНР. Мы глядзім на БНР аб’ектыўна», — адзначаў дырэктар Інстытута гісторыі Вячаслаў Даніловіч.

«Нас пэўныя палітычныя сілы прывучылі, што гэта дзень пратэсту», — казаў Алег Гайдукевіч. Нібыта ўсе гэтыя гады яму нехта замінаў адзначаць 25 Сакавіка ў РУУС Фрунзенскага аддзелу ці ЛДПБ.

«Беларусы, якія паставілі стаўку на Маскву і бальшавікоў, абыгралі ўсіх астатніх, і стварылі рэальную дзяржаву. Пісьмо Адольфу Гітлеру падпісвала Беларуская Рада і ніякага дачынення да БНР яны не мелі», — мяркуе Ігар Марзалюк.

Цікава, што людзі кшталту Дзермана ўсё адно заклікалі пакаяцца за супрацоўніцтва з акупантамі. А Пятро Пятроўскі казаў, што ў БНР былі толькі «гімн, сцяг, герб і карта».

Цікава, што важнасць БНР прызнаў нават старшыня КПБ Георгій Атаманаў. Ён назваў БНР «першай спробай рэалізаваць нацыянальную дзяржаву беларусаў».

Зміцер Панкавец

0
Жаконя / Адказаць
20.03.2018 / 11:36
ОНТ - это такое телевидение, которое так и не стало общенациональным
4
Крыма-Бандэравец / Адказаць
20.03.2018 / 12:01
На АНТ зусім іншае паказалі, а не тое, што тут напісана. Там усе казалі пра перадачу БНР паўнамоцтваў БССР
1
Лариса / Адказаць
20.03.2018 / 12:09
а почему за 23 года этот вопрос поднялся только сейчас,ведь мы всей страной могли уже десятки раз праздновать день рождения Республики Беларусь?И не надо граждан стравливать между собой.25 марта-день рождения Беларуси.Жаль,что Гайдукевич своим криком перебивал других,таким образом отнимая время у настоящих историков (Трусов)

Паказаць усе каментары/ 24 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру