У Кеніі памёр апошні самец паўночнага белага насарога. Супрацоўнікі запаведніка Ол-Педжэта вырашылі пазбавіць ад пакутаў 45-гадовага насарога па мянушцы Судан, які два тыдні нават не ўставаў праз узроставыя ўскладненні, і ўсыпіць яго, перадае Reuters.

Цяпер у свеце засталіся толькі дзве самкі белага насарога — Наджын (ёй 25 год) і 17-гадовая Фату. Яны таксама знаходзяцца ў кенійскім запаведніку пад аховай. У 2015 годзе пасля серыі спроб стала відавочна, што яны не змогуць зацяжарыць натуральным чынам. Для магчымага штучнага апладнення былі захаваны і замарожаныя ўзоры ДНК памерлых самцоў.

Белыя насарогі — другія па велічыні сухапутныя жывёлы пасля сланоў. Паўночны падвід насарогаў з'яўляецца найбуйнейшым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0