20.03.2018 / 12:16

Прэзідэнт Польшчы вырашыў не ехаць на ЧС-2018 у Расію і адмовіўся віншаваць Пуціна з перамогай 23

Анджэй Дуда, фота Reuters.com

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда вырашыў не віншаваць Уладзіміра Пуціна з перамогай на выбарах прэзідэнта Расіі, пра гэта заявіў у эфіры польскай радыёстанцыі RMF FM кіраўнік канцылярыі польскага лідэра Кшыштаф Шчэрскі.

«Прэзідэнт не лічыць, што зараз зручны час для віншаванняў», — заявіў Шчэрскі, нагадаўшы, што пакуль не абвешчаныя нават афіцыйныя вынікі выбараў (паводле папярэдніх звестак ЦВК Пуцін перамог, набраўшы 76,69% галасоў). «Крыху смешна, калі некаторыя спрабуюць павіншаваць яшчэ да таго, як будуць афіцыйна абвешчаныя і зацверджаныя вынікі выбараў», — дадаў ён.

Шчэрскі паведаміў таксама, што Дуда вырашыў не наведваць матчаў чэмпіянату свету па футболе, які пройдзе ў Расіі ў 2018 годзе, нават нягледзячы на тое, што зборная Польшчы прыме ўдзел у мундыялі.

«Прэзідэнт прыняў рашэнне, што ня будзе прымаць удзел у якасці прадстаўніка Польшчы ў чэмпіянаце свету ў Расіі», - сказаў кіраўнік канцылярыі Дуды.

7
ухвала / Адказаць
20.03.2018 / 12:26
Годная пазіцыя! Надакучылі прыстасаванцы, якія ўсё разумеюць з вовай, а ўсё роўна з ім ручкаюцца. Халуёў у яго хапае, якія на цырлах набеглі павіншаваць. Вось хай і хараводзяцца разам перасядзенты саўковыя.
23
Игар / Адказаць
20.03.2018 / 12:30
Калі б зборная Польшчы не паехала на спаборніцтва гэта быў бы паказальнік  А так, ну не едзеш ты і не едзь, каму ты там цікавы
11
Юрась Беларус / Адказаць
20.03.2018 / 12:35
Моцна і па-польску.
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру