20.03.2018 / 12:34

Як выглядаў Менск падчас абвяшчэння БНР — нямецкія ФОТЫ і паштоўкі 18

18 лютага 1918 года бальшавікі пакінулі Менск, а 21 лютага туды ўвайшлі першыя нямецкія аддзелы. У гэты ж дзень Выканаўчы камітэт Рады I Усебеларускага з'езда выдаў Першую Устаўную грамату да народаў Беларусі, у якой абвясціў сябе часовай уладай на Беларусі. Спасылаючыся на права народаў на самавызначэнне, аўтары граматы сцвярджалі, што ўлада ў Беларусі павінна фарміравацца згодна з воляю народаў, якія насяляюць краіну. Гэты прынцып мусіць ажыццяўляцца шляхам дэмакратычных выбараў ва Усебеларускі Устаноўчы Сойм. Выканкам стварыў Народны Сакратарыят Беларусі. Грамата на беларускай і рускай мовах была расклеена па ўсім Менску.

На інтэрнэт-аўкцыёнах дасюль можна сустрэць нямецкія паштоўкі з выявамі Менску ў лютым-снежні 1918 года. Кошт іх сягае ад 5 да 50 даляраў. Сустракаюцца і здымкі тых часоў, але цана іх рэдка бывае меншай за 40 даляраў. Аднак такія кошты рэдка палохаюць калекцыянераў, і здымкі хутка знікаюць у прыватных калекцыях.

Паглядзіце падборку здымкаў і паштовак, што за апошнія 5 год праходзілі праз аўкцыёны.

Браніслаў Крупоўскі

50
вахмурка / Адказаць
20.03.2018 / 12:55
Шкада, калi б усё так i засталося маглi б жыць як у Мюнхене, пiць баварскае пiва i есцi смачныя сасiскi, усе ездiць на новенькх мерседэсах i майбахах
1
Яўген / Адказаць
20.03.2018 / 13:03
Дзякуй. Вельмі цікава паглядзець. 
5
Туш / Адказаць
20.03.2018 / 13:04
Судзячы па фотках, Мінск - гэта плошча Свабоды.
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру