Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што спакойна ставіцца да таго, што краіну на песенным конкурсе «Еўрабачанне» будзе прадстаўляць украінец Alekseev (спявак Мікіта Аляксееў)

Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння ў час сустрэчы з творчай моладдзю ў Беларускім дзяржаўным маладзёжным тэатры, паведамляе БелТА.

«Я ў гэтым ніякага страху не бачу, асабліва калі гэта рускі чалавек ці ўкраінец, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Гэта ж не забаронена? Няма. За Беларусь можа выступаць украінец, рускі чалавек, і мы за кагосьці можам выступаць. Такое практыкуецца ў іншых краінах».

«Ведаеце, я інтэрнацыяналіст і патрыёт не меншы, чым вы, маладыя людзі. Тое, што Беларусь будзе прадстаўляць украінец, нават бачу ў гэтым некаторую выгаду для нашай дзяржавы, асабліва для вас, вашага «цэха» — вось ён прыйшоў і ўсіх вас здзівіў, — працягнуў ён. — Давайце пагодзімся, што гэта таленавіты хлопец, ён аб'ектыўна перамог. Фармат «Еўрабачання»? Абсалютна. Плюс да таго — ён раскручаны, як гэта модна казаць, ён вядомы ў Расіі, у той жа Украіне. Я вельмі спадзяюся, што гэтыя краіны нам могуць даць па 12 балаў. Што ў гэтым дрэннага? Нічога дрэннага не бачу».

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: яго больш за ўсё закранула, што некаторыя вельмі актыўна засупраціўляліся кандыдатуры дадзенага прэтэндэнта. У сувязі з гэтым кіраўнік краіны заўважыў, што гэтае змаганне, гэта канкурэнцыя. «Калі б былі нашы на такім жа ўзроўні — мы б былі рады», - дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0