Гэтая калекцыя адзення створаная ў калабарацыі з крэатыўным дырэктарам брэнда дызайнерам з Італіі Лучана Парызі.

Пра тое, што ён стане крэатыўным дырэктарам кампаніі і выпусціць калекцыю ўнісэкс, стала вядома восенню мінулага года, і вось цяпер яе ўбачылі першыя жыхары Беларусі.

Новая съемка для @markformelle #фрикивгороде #s9belarus

Публикация от KANAPLEVLEYDIK (@kanaplev_leydik)

Чаму менавіта ўнісэкс? Італьянскі дызайнер тлумачыць гэта наступным чынам:

«У гэтай калекцыі зроблена стаўка на ўнісэкс. Зараз увесь стрытстайл пабудаваны на гэтым. Мужчыны і жанчыны мяняюцца вобразамі, і гэта глабальны трэнд. Тое, што ёсць у нашым адзенні, — ужо не навіна для еўрапейскага або амерыканскага рынка. Але для Беларусі гэта прарыў. Мы зрабілі тое, чаго ў вашай краіне пакуль няма», — тлумачыць Лучана Парызі.

Новая калекцыя паступіць у продаж неўзабаве пасля яе афіцыйнай прэзентацыі 23 сакавіка, але знайсці яе можна будзе толькі ў самых буйных крамах «Марк Фармэль».

Чытайце таксама:

Вогненны вобраз новага крэатыўнага дырэктара «Марк Фармэль» Лучана Парызі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?