president.gov.by

president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка сёння ў час сустрэчы з творчай моладдзю распавёў, як праводзіць свой адпачынак і адпачывае ад працоўных будняў.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў яго не бывае як такіх выходных, збольшага і таму, што не мае намесніка. «Я нават калі і адлучаўся на тыдзень, максімум на дзесяць дзён у так званы адпачынак, на адпачынак цэлая праграма. Дваццаць мерапрыемстваў, і ты думаеш: гэта адпачынак ці не. А гэтыя пытанні я павінен вырашыць і магу вырашыць толькі ў гэты перыяд», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён прывёў у прыклад сваю паездку ў Аб'яднаныя Арабскія Эміраты. «Я не люблю гарачае надвор'е, гэта не маё. Паўтара дня — і ўсё, потым мяне дадому цягне, — прызнаўся кіраўнік дзяржавы. — Таму ў мяне там пэўныя сустрэчы, звязаныя перш за ўсё з эканомікай, размяшчэннем нейкіх заказаў, знаёмствам з людзьмі, якія потым прыедуць, нешта адкрыюць».

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, з прадстаўнікамі кампаніі Stadler, якая некалькі гадоў таму пачала вырабляць у Беларусі вагоны для чыгуначнага транспарту, ён пазнаёміўся падчас рабочага візіту ў Швейцарыю, які быў сумешчаны з кароткатэрміновым адпачынкам.

«Раз пагаварылі, другі. Яны прыехалі і адкрылі вытворчасць. Яны ўжо гатовыя інвеставаць у новую вытворчасць», — звярнуў увагу ён.

Адказваючы на пытанне, як кіраўнік дзяржавы адпачывае ад напружаных прэзідэнцкіх будняў, Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што аддушынай для яго стаў спорт.

«Тое, што можа мяне адцягнуць, — толькі спорт. Таму я вам проста раю: займайцеся спортам. І вы будзеце нармальна выглядаць. Гэта немалаважна для любога чалавека, а для маладога тым больш», — падкрэсліў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?