20.03.2018 / 14:44

Шэсце ад парку Купалы да мінскага «Свята незалежнасці» забаранілі 3

Мінскія ўлады адказалі адмовай групе заяўнікаў, якія прасілі правесці 25 сакавіка ў Мінску не толькі мітынг-канцэрт на «Сьвята незалежнасьці», але і невялікае шэсце да яго — ад парку Янкі Купалы, што насупраць цырка, да пляцоўкі канцэрта ля Опернага тэатра, расказаў Свабодзе адзін з заяўнікаў Юрась Губарэвіч.

Першую заяўку, што ўключала мітынг-канцэрт і шэсце, улады адхілілі, але затым прынялі заяўку на мітынг-канцэрт без шэсця — канцэрт санкцыянаваны, бел-чырвона-белыя сцягі дазволеныя, але будзе міліцэйскі кардон з аглядам. Заяўка на мітынг-канцэрт падавалася групай юрыдычных асобаў, зварот наконт шэсця падаваўся ад групы фізічных асобаў

Сёння чакаецца таксама адказ наконт іншага шэсця ў Мінску: паплечнікі Міколы Статкевіча падалі асобную заяўку на «Маршу годнасці і волі» 25 сакавіка. Статкевіч раней заявіў, што правядзе шэсце, нават калі яго не дазволяць.

1
Навум / Адказаць
20.03.2018 / 15:18
Якая небяспека ў шэсці?
3
Jaŭhen / Адказаць
20.03.2018 / 15:19
Добра зробiць Cтаткевiч, бо гэта прывiлей дадзены грамадзянам Канстытуцыей Беларусi!
1
Маланка / Адказаць
20.03.2018 / 16:17
Ад цэнтральнага уваходу сквера да плошчы перад Оперным тэатрам  788 метраў ! Але улада не можа дазволіць такую вольніцу - прайсці людзям ( не народу) калонай, бо гэта ужо занадта...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру