20.03.2018 / 21:24

Гадзіннік Apple Watch ноччу самастойна пазваніў у 911, і амерыканец прачнуўся ў акружэнні паліцэйскіх 5

Карыстальнік Twitter Джэйсан Роўлі напісаў, што 16 сакавіка прачнуўся з-за трох паліцэйскіх, якія ўварваліся ў ягоную спальню. Амерыканец спаў з Apple Watch на руцэ і выпадкова актываваў рэжым SOS ў сне. Пра гэты і іншыя выпадкі адвольнага выкліку экстраных службаў піша The Verge.

«Публічная аб'ява: калі вы спіце з Apple Watch, падумайце аб адключэнні функцыі выкліку SOS, або таксама прачняцеся ў гадзіну начы з трыма паліцыянтамі ў вашай спальні», — напісаў Роўлі.

У размове з выданнем The Verge ён адзначыў, што паліцэйскія былі ветлівыя і спакойныя, бо, паводле іх слоў, ужо прывыклі да несапраўдных выклікаў з Apple Watch.

Мяркуючы па іншых скаргах, падобная праблема здараецца і ва ўладальнікаў iPhone, якія таксама могуць актываваць рэжым экстранага выкліку. У абодвух выпадках сістэма пачынае зваротны адлік пяці секунд, які суправаджаецца сірэнай, пасля чаго пачынае набор 911 і адсылае паведамленні сябрам ці сваякам пра тое, што чалавек у бядзе.

Функцыю экстранага выкліку SOS сапраўды можна актываваць, калі націснуць і ўтрымліваць кнопку ўключэння. Ноччу ж зрабіць гэта можна выпадкова. Функцыя адключаецца ў наладах.

nn.by

0
Transit / Адказаць
20.03.2018 / 22:32
Мы i без гэтых гадзiннiкау у такiм рэжыме тут жывем. Толькi аб ветлiввых мiлiцыянтах адно у газеце 'На стражы ' можна прачытаць. Прынамсi нiколi такога не бачыу с 96-га года.
1
P.S.KOLTSOV / Адказаць
20.03.2018 / 23:26
Позвоните в милицию и скажите,что вас сосед самогон гонит-приедут быстрее за Американских копов.
0
DVD / Адказаць
21.03.2018 / 00:21
Адключы функцыю і прачніся ноччу ў кампаніі трох мазурыкаў, якія дапамогуць кардынальна пазбавіцца ад праблем грамадства спажывання
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру