20.03.2018 / 15:45

Глядзіце, як закансервавалі руіны замка ў Крэве ФОТЫ 8

Гісторык Мікола Волкаў, які пабачыў фоты з кансервацыі замка, пакінуў у сваім фэйсбуку ўхвальны водгук.

Крэва-2018, вельмі прыстойны ўзровень часовай кансервацыі помніка! Працы выконваліся напрыканцы мінулага года. Я пабываў там літаральна за пару тыдняў да іх пачатку. Можаце пабачыць на фотаздымках, як хутка развальваліся ўнутраныя памяшканні ў падвале Княскай вежы. Менавіта там быў забіты Кейстут, адтуль уцёк Вітаўт. А ў 1385 годзе ў Крэва і, найверагодней, у той самай Княскай вежы была падпісана лёсавызначальная Крэўская унія.

Агледзеў і зрабіў фотаздымкі сучаснага стану Алег Дзярновіч.

Было

Стала

1
самый Серый / Адказаць
20.03.2018 / 15:58
ну, дык і сапраўды ж добра выйшла
3
Беларус з-за мяжы / Адказаць
20.03.2018 / 16:00
Безусловно, лучше, чем было. Но некрасиво. Во Франкфурте, например, руины старого храма, закрыли также, но стеклом
1
кузяпанк / Адказаць
20.03.2018 / 16:03
дах патрэны канеше, але ужо не тое, аб"ект губляе усю харызму
такия аб"екты трэба браць пад купал, як напрыклад рэштки храма у Тураве, ци драуляныя срубы у Брэсце
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру